У Менску ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны



На менскіх Вайсковых могілках пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны. Гаворыць сябра сойму Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

Сёлета наша акцыя яшчэ больш патрэбна, бо мы кажам не толькі пра мінулае, але і пра будучыню. Мусіць, хопіць, каб імперыялістычныя войны ішлі па Беларусі. І першая, і другая імперыялістычная вайна была жахлівая для нашай нацыі. І таму тое, што зараз ёсць верагоднасць пачатку трэцяй імперыялістычнай вайны дзякуючы таму, што ёсць побач на Усходзе “імперыя зла”, абсалютна не цешыць.

Другая сусветная вайна пачалася з нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу 1 верасня 1939 года. Скончылася вайна капітуляцыяй Японіі 3 верасня 1945 года.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара