На Менскім аўтазаводзе зноў адбыўся пажар



На Менскім аўтамабільным заводзе 12 ліпеня адбыўся пажар.

Як паведаміла прэс-служба МНС, у 9.16 паступіла паведамленне пра ўзгаранне трансфарматара ў цэху на тэрыторыі завода „МАЗ” на вуліцы Сацыялістычнай. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, высветлілі, што гарэў трансфарматар, масла і кабелі на плошчы 40 квадратных метраў.

Пажар хутка ліквідавалі. Пацярпелых няма, эвакуацыя людзей не спатрэбілася. На месцы здарэння працавала 19 адзінак тэхнікі МНС. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Гэта другі пажар на прадпрыемстве за апошнія некалькі дзён. 8 ліпеня ўзгаранне адбылося на складзе масла Менскага аўтамабільнага завода.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: minsk.mchs.gov.by