На мітынгу „Беларусь Zа Расею” адбыліся затрыманні



30 красавіка на праўладным мітынгу „Беларусь Zа Расею” затрымалі тых, хто спрачаўся з яго ўдзельнікамі. Праваабаронцам вядома як мінімум пра два такія выпадкі. Сярод затрыманых – Кацярына Шыцікава. Калі яна і яе сябры праходзілі міма мітынгу, яна пачала спрачацца з адным з удзельнікаў. Пасля да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Кацярыну выклікалі ў Цэнтральны РАУС на размову, пасля чаго не адпусцілі.

Паводле інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-канала прадстаўніцтва МТРК „Мір” у Беларусі, учора ў Менску прайшоў мітынг „Беларусь Zа Расею”. Калона людзей з дзяржсцягамі Беларусі і Расеі, а таксама георгіескімі і савецкімі прайшла па горадзе і спынілася каля манумента на Плошчы Перамогі.