На MolaMola збіраюць сродкі для берасцейскіх актывістаў



Збор сродкаў на пакрыццё штрафаў, якія атрымалі праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці, працягваецца на MolaMola.

Адміністрацыйныя пакаранні, паводле афіцыйнай версіі, былі атрыманыя за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах, адзначыў адзін з лідараў пратэстаў Уладзімір Мароз:

– Канешне я б хацеў заклікаць грамадскасць дапамагчы тым людзям, якія ўсё ж такі змагаюцца за свабоду, свабоду сходаў, выказванняў і дапамагчы, бо гэта звычайныя людзі, звычайныя грамадзяне нашай Беларусі.

Агулам колькасць штрафаў толькі за апошнія судовыя пасяджэнні склала звыш 1700 базавых велічыняў. Таксама некаторыя суды былі перанесены на нявызначаны тэрмін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце