На мяжы з Крымам з’явіўся незвычайны білборд



У Херсонскай вобласці, на мяжы з анэксаваным Крымам, з’явіўся незвычайны білборд з тэкстамі ўкраінскай і расейскай мовамі, але супрацьлеглага зместу. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал gordonua.com.

Білборд, размешчаны акурат па дарозе з анэксаванага Крыма ў адзін з херсонскіх цэнтраў, дзе выдаюць замежныя пашпарты, вабіць вока стылёвай вышуканасцю і бездакорным білінгвізмам.

Тэкст украінскай мовай такі: “Браты, крымчане-ўкраінцы, вы хаця і пад расейскай акупацыяй, але вам тут заўсёды рады. Еўропа адчыняе перад вамі дзверы. Атрымлівайце біяметрычныя пашпарты і вандруйце вольна цывілізаваным светам. Хай шчасціць!”

Расейскамоўны тэкст, выкананы аналагічным шрыфтам, але аздоблены выявай турэмных кратаў, паведамляе наступнае: “Здраднікі і калабаранты! Нашто вы прыехалі? Па ўкраінскія пашпарты? У Еўропу захацелі? А што, туры па “Золотому кольцу” ўжо не цікавяць? Сядзіце дома і чакайце камянёў з неба! Нех@уй шастаць!”

Нагадаем, што бязвізавы рэжым паміж Украінай і Еўразвязам пачне дзейнічаць з 11 ліпеня.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]