На мяжы з Расеяй ўлады Беларусі ствараюць восем брацкіх магіл
Улады Беларусі ствараюць восем новых брацкіх магіл. Расейскія праваабаронцы з SOTA звярнулі ўвагу на цікавы тэндар на партале беларускіх дзяржзакупак. Тэрмін выканання паслугі — з 28 красавіка па 6 траўня. Паслуга называецца „дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання месцаў пахавання (брацкая магіла)”. Усе брацкія пахаванні запланаваныя ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці — у аграгарадку Неглюбка (за 4 км ад расейскай мяжы), аграгарадку Хальч – 2 пахаванні, аграгарадку Свяцілавічы – 2 пахаванні (за 10 км ад расейскай мяжы), Шарсцінскім сельсавеце — 3 пахаванні (аграгарадок Навасёлкі на рацэ Прыпяць).
Нагадаем, што менавіта на тэрыторыі Гомельшчыны неаднаразова былі заўважаныя расейскія войскі, якія нападалі на Украіну. У гомельскіх лякарнях лекавалі расейскіх салдатаў пасля баёў ва Украіне. Але ці звязаныя гэтыя магілы з расейскімі войскамі, дакладна невядома.
Пра нейкую раптоўную смяротную эпідэмію на Гомельшчыне таксама афіцыйна не паведамлялася.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rbc.ua
[manual_related_posts]