На мяжы зноў затрыманы журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі



Пры вяртанні з Чарнігава на ўкраінска-беларускай мяжы быў затрыманы гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Першапачаткова яго і спадарожнікаў, забраўшы пашпарты для праверкі, трымалі ў пункце пропуску «Новая Гута» беларускія памежнікі каля дзвюх гадзін, прычым не тлумачылі, з чым звязаная такая мера.

Потым ім паведамілі, што яны затрыманыя, і загадалі выключыць мабільны тэлефон – расказвае журналіст:

– Гэта ўжо ўвайшло ў традацыю ў гомельскага памежнага атраду – затрымліваць нас. Гэта ўжо чацвёрты раз затрымалі для асабістага дагляду. Капітан сказаў: будзем шукаць антыканстутыцыйныя носьбіты інфармацыі. Гэта проста смешна насамрэч.

Кастуся Жукоўскага неаднаразова судзілі за працу журналістам без акрэдытацыі, а таксама за барацьбу з незаконнымі дзеяннямі забудоўшчыкаў. У лютым падчас адбыцця дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту „за нецэнзурную лаянку» актывіст трымаў сухую галадоўку.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

 

 

[manual_related_posts]