На нядзельным маршы затрыманая экс-тэлевядучая БТ Наталля Бібікава



Экс-вядучыя Белтэлерадыёкампаніі Наталля Бібікава і яе дачка, Аляксандра Бабкова, былі затрыманыя ўчора, 25 кастрычніка, у Менску ў раёне Нямігі падчас маршу. Пра гэта TUT.BY паведамілі іх сябры.

Цяпер Наталля і Аляксандра знаходзяцца ў Жодзіне. Наталля Бібікава больш за 20 гадоў працавала на Белтэлерадыёкампаніі. Асвятляла пытанні культуры, была рэжысёрам і вядучай тэатральнай рубрыкі ў перадачы ” Добрай раніцы, Беларусь!». Апошнія гады працавала аўтарам, вядучай і рэжысёрам праекта „ТЭАТР у дэталях «на тэлеканале” Беларусь 3»

Аляксандра Бабкова была рэжысёрам тэлеканала „Беларусь 3”. Абедзве сышлі з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Разам з імі быў затрыманы музыкант Эрык Арлоў-Шымкус, які зараз знаходзіцца на Акрэсціна.