На нядзелю абвешчаны жоўты ровень небяспекі
Па паведамленні Белгідрамета, 25 ліпеня максімальная тэмпература паветра месцамі па краіне дасягне +30 градусаў, без істотных ападкаў.
У Менску, Віцебску і Гародні ў нядзелю чакаецца тэмпература паветра + 26 … +28 ° C. У Берасці, Гомелі і Магілёве паветра можа нагрэцца да + 28 … + 30 ° C.
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 м/с.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 56 раёнах краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 015.by
