На нядзелю абвешчаны аранжавы ровень небяспекі



Аранжавы ровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны сіноптыкамі ў Беларусі на нядзелю, 19 лютага.

Як паведамляе Гідраметцэнтр, днём у нядзелю па поўначы краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15—18 м/с.

У панядзелак, 20 лютага, ноччу па поўначы, днём па паўночна-заходняй палове Беларусі, а ў аўторак, 21 лютага, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у паўднёва-заходніх раёнах чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15—18 м/с.

У Менску ноччу і раніцай 21 лютага чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15—18 м/с.

БелаПАН

Фота БелТА