На палітзняволенага пчаляра-паэта Міколу Папеку ціснуць на «хіміі»



На думку знаёмых палітвязня, адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу № 21 у Мазыры хоча адправіць Міколу Папеку ў калонію, таму супраць мужчыны ладзяць розныя правакацыі.

Вось што перадаюць «Белсату» з Мазыра: «На нас пачалі сур’ёзна ціснуць. Папеку закрылі на 10 сутак за электрапліту на працы, потым дадалі 15 сутак, сказалі што на „хімію“ ён не вернецца. Астатнім таксама пагражаюць, гавораць, што з усімі разбяруцца».

Міколу Папеку асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «карагоднай справе». Сваёй віны ён не прызнаў.

[manual_related_posts]