На пасаду рэктара ЕГУ прэтэндуюць 19 чалавек



На пасаду рэктара ЕГУ прэтэндуюць 19 чалавек. Столькі заявак пададзена на конкурс. Прозвішчы прэтэндэнтаў, а таксама інфармацыю пра тое, ці ёсць сярод іх грамадзяне Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт не раскрывае з меркаванняў прыватнасці.

Шорт-ліст кандыдатаў плануецца скласці да сярэдзіны кастрычніка, а да сярэдзіны лістапада камітэт па адборы разлічвае правесці гутарку з ухваленымі кандыдатамі. Чакаецца, што да пачатку-сярэдзіны снежня агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ прыме выніковае рашэнне.

Нагадаем, што ЕГУ адкрыўся ў Менску ў 1992 годзе. У 2004-м беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю кіраўніцтва ЕГУ, закрылі установу. Праз год ЕГУ аднавіў працу ў Вільні, унівэрсітэт лічыцца літоўскім ВНУ, але пры гэтым мае статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Большасць студэнтаў — грамадзяне Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя