На пажары ў Бешанковіцкім раёне загінула 90-гадовая жанчына



Жанчына 1928 года нараджэння загінула на пажары ва ўласным доме. Здарэнне адбылося вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Чанавічы Бешанковіцкага раёна, паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Усяго з пачатку года на пажарах у краіне загінула 147 чалавек — на 31,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (112). Колькасць пажараў склала 1.231 (+ 11,9%).

belapan.com