На Піншчыне катастрафічна не хапае дасведчаных экскурсаводаў



Гэтае пытанне паспрабуе вырашыць вядомы адмысловец турыстычнай галіны Таццяна Хвагіна, якая арганізоўвае курс лекцый для патэнцыйных гідаў.

Паводле яе, сітуацыя склалася так, што ўжо амаль няма каму якасна прадстаўляць мясцовы турыстычны прадукт:

Экскурсіі праводзяць не толькі людзі без атэстацыі. Атэстацыя важна, але яшчэ важна, каб была высокая кваліфікацыя, уменні, веды, і зацікаўленасць. А калі так разава: то там, то сям, як я бачу: там павялі супрацоўнікі музея, але не разпрацоўвалі экскурсіі, і не вельмі ўмеюць паказваць горад. Нейкія студэнты, ячшэ нехта…Невядома скуль гэтыя людзі ўзяліся, і сказалі: мы ўмеем. Гэта вельмі недобра”.

Курсы па падрыхтоўцы экскурсаводаў Таццяна Хвагіна спадзяецца распачаць у лютым, але ўсё залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Навучанне складаецца з 80 гадзінаў тэарэтычных і практычных заняткаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]