На Піншчыне перапрафілявалі некаторыя медустановы



На Піншчыне некаторыя медыцынскія ўстановы перапрафілявалі ў сувязі з каронавірусам. Так у шпіталі, што ў вёсцы Малоткавічы, з’явілася 25 боксаў для інфікаваных. Сюды гатовыя прымаць пацыентаў не толькі з пінскага рэгіёна, але і з Драгічына, Лунінца, Століна і Іванава.

Вельмі добра, што ў такіх умовах, установы аховы здароўя арыентуюцца на канкрэтную праблему, – кажа лекар Вера Селюжыцкая:

– Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ўводзяцца больш і больш. Я думаю, яны не празмерныя мерапрыемствы, яны неабходныя, для таго каб папярэдзіць распаўсюд інфекцыі. Спынена планавая шпіталізацыя ў стацыянар. Сёння не трэба прыходзіць у паліклініку, вы падвяргаеце сябе небяспецы. Трэба знаходзіцца дома. Вы можаце ў любы момант выклікаць участковага лекара да сябе.

Па апошняй інфармацыі Пінскай цэнтральнай паліклінікі – у раёне няма выпадкаў захворвання на каронавірус. На самаізаляцыі знаходзіцца 163 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя