На Піншчыне правяралі, ці носяць людзі маскі
2 месяцы таму
На Піншчыне санітарная служба ладзілі праверку, як грамадзяне выконваюць маскавы рэжым. Адмысловая рэйдавая група наведала буйныя гандлёвыя кропкі.
Па словах удзельніцы рэйда Ганны Нікрашэвіч, вынік больш чым задавальняючы:
– Па рэзультатах праверкі магу сказаць, што 90%, нават вышэй, напэўна, носяць маскі, то бок выконваюць маскавы рэжым. Канешне, вядзём тлумачальную працу пра небяспеку заразіцца інфекцыяй.
Людзі ўсё ж такі прымаюць гэты рэжым.
Па ўсёй Беларусі з 18 лістапада дзейнічае абавязковы маскавы рэжым. За парушэнне санітарных правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: для фізічных асобаў штраф да 810 рублёў, а для арганізацый і прадпрымальнікаў штраф да 13 тысяч 500 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя