На Піншчыне правяраліся транзітныя велікагрузы



На Піншчыне ў суботу пад увагу супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі трапілі кіроўцы, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі. Масава правяраліся, як айчынныя велікагрузы, што выязджаюць у замежжа, так і транзітны транспарт.

Асноўным парушэннем з’яўляецца невыкананне графіка адпачынку кіроўцам, – адзначае супрацоўнік транспартнай інспекцыі Віталь Міхееў:

– Самае распаўсюджанае парушэнне ў кіроўцаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі, з’яўляецца парушэнне рэжыму працы і адпачынку. За гэтае прапарушэнне, згодна Кодэксу адміністрацыйных правапарушэнняў, кіроўца прыцягваецца да адміністрацыйнага штрафу, які складаецца да 50 базавых велічынь.

Таксама не рэдкасць, калі фіксуецца перавышэнне дазволенай вагі грузу, альбо ўвогуле недакладнасці ў дакументах на груз. За гэта прадугледжаны не толькі штраф, але і забарона на далейшае перасоўванне да моманту выпраўлення недахопаў.

Беларускае Радыё Рацыя