На Піншчыне верасень аб’яўлены месяцам бяспекі працы



На Піншчыне ў сувязі з нядаўнім трагічным выпадкам на будоўлі – 20 жніўня ў ходзе выканання працы загінуў муляр – верасень аб’яўлены месяцам бяспекі працы і адпаведна пад асаблівай увагай будаўнічая сфера. Усе прадпрыемствы праверыць адмысловая мабільная група. Па словах супрацоўніка Дэпартамента працы Аляксандра Завадскага, галоўная мэта мабільнай групы – папярэджанне трагедый:

– Мабільная група працуе ў мэтах прафілактыкі. Мы выдаём рэкамендацыі, падказкі кіраўніку. Але ў той час жа для кантролю адказнага выканання наймальнікамі мы перыядычна кантралюем тыя арганізацыі, якім выдаваліся рэкамендацыі. Парушэнні, на жаль, ёсць. Вось мы для гэтага і працуем, каб паказаць наймальніку.

Па інфармацыі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў краіне ад пачатку года на вытворчасці загінулі 72 чалавекі, 7 з якіх на момант трагедыі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Беларускае Радыё Рацыя