На Піншчыне з’явіліся газавыя махляры



Пад выглядам газавай службы, маладыя асобы ў цывільным настойліва прапаноўваюць грамадзянам прылады кітайскай вытворчасці, якія нібыта паведамяць пра ўцечку блакітнага паліва. У махляроў прылада каштуе амаль 300 рублёў, а ў рэальнасці 40 рублёў.

Па словах прадстаўніка газавай службы Анатоля Вашкевіча, сапраўдны супрацоўнік арганізацыі ніколі не прыйдзе ў цывільным:

– Калі мы прыходзім з тэхнічным абслугоўваннем, то адпаведна наш супрацоўнік мае сваю спецыфічную спецвопратку з лагатыпам. У кожнага супрацоўніка ёсць пасведчанне з фотаздымкам, з пячаткай і гэтак далей, што ён з’яўляецца слесарам ці супрацоўнікам газавай службы. Таксама першапачаткова гэта аб’явы нашай арганізацыі, калі мы прыйдзем.

Суразмоўца дадае, што ёсць яшчэ адзіны варыянт, як можна спраўдзіць інфармацыю пра прадстаўніка газавай службы – патэлефанаваць дыспетчару арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gas.grodno.by