На польска-беларускай мяжы агітуюць запісвацца ў перапісе палякамі



Актывісты фонда “Młode Kresy” ў Кузніцы агітавалі беларускіх грамадзян, якія стаялі ў чарзе ў пункце пропуску, запісвацца ў перапісе насельніцтва палякамі, паведамляе kresy.pl.

Фота facebook.com/Polacy-Grodzieńszczyzny

Актывісты раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра перапіс і заклікамі заявіць падчас перапісу пра сваю польскую нацыянальнасць. Сваю акцыю яны назвалі „Pamiętam kim jestem” (“Памятаю, хто я”).

На гэтым тыдні актывісты плануюць таксама раздаваць улёткі на адным з літоўска-беларускіх пунктаў пропуску.

Да пачатку перапісу актывісты расклейвалі ў беларускіх рэгіёнах, дзе жыве вялікая польская нацыянальная меншасць, налепкі і плакаты падобнага зместу.

Такія ўлёткі распаўсюджваюць актывісты, фота hrodna.life

Агітацыйныя матэрыялы з’явіліся ў Гародні, Лідзе, Шчучыне, Ваўкавыску, Воранаве і Іўі.