На поўначы Егіпта сутыкнуліся цягнікі



Не менш за 36 чалавек загінулі і 123 атрымалі раненні ў выніку сутыкнення цягнікоў у прыгарадзе Александрыі ў Егіпце.

Па звестках мясцовых СМІ, адзін з цягнікоў ехаў з Каіра, другі — з горада Порт Саід.

На відэакадрах з месца падзеі бачна, што адзін з цягнікоў часткова перакуліўся.

Дакладная колькасць загінулых і параненых пакуль невядомая. Таксама невядома, што паслужыла прычынай аварыі.

На месцы працуюць ратавальнікі. Пацярпелыя накіраваныя ў мясцовыя клінікі.

Сутыкнення цягнікоў у Егіпце з вялікім лікам ахвяр — з’ява не рэдкая.

У 2013 годзе дзясяткі людзей загінулі пасля таго, як цягнік урэзаўся ў мікрааўтобус і іншыя аўтамабілі на чыгуначным пераездзе на поўдзень ад Каіра.

Многія загінулыя тады былі сваякамі, вярталіся з вяселля.

BBC