На прадпрыемстве ў Лунінцы з печы выплюснуўся распалены метал
Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 19 верасня падчас правядзення работ па пераплаўленні металалому ў цэху чыгуннага ліцця на адным з прадпрыемстваў у Лунінцы, з гарлавіны печы адбыўся выкід распаленага металу. У выніку двое рабочых (40 і 50 гадоў) атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці ад траплення на іх часцінак распаленага металу і загарання адзення.
Цяпер пацярпелыя знаходзяцца ва ўстанове аховы здароўя, ім аказваецца медыцынская дапамога.
Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў, канфіскавалі дакументацыю па ахове працы.
Па дадзеным факце Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
