На праваслаўны Вялікдзень будзе да +21



У бліжэйшыя суткі, 8 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з невялікай хмарнасцю і без ападкаў. Вецер будзе паўднёвы, умеркаваны.

Тэмпература паветра ўночы і раніцай складзе ад мінус 1 да плюс 5, у другой палове дня паветра прагрэецца да 12-18 градусаў, а на паўднёвым захадзе ўвогуле прагназуецца да 21 градуса вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота pixabay.com

[manual_related_posts]