На прыёме ў Лепелі Качанавай перадалі адмысловы зварот



Грамадскія актывісткі Валянціна Каваленка, Любоў Санкевіч з Бабруйска, а таксама Галіна Герасімава з Мазыра здолелі патрабіць на прыём да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай, якая прымала грамадзянаў у Лепелі. Па словах Валянціны Каваленкі, прыёму ўдалося дабіцца з вялікай цяжкасцю. З 11-й раніцы ім адмаўлялі, спасылаючыся, што яны выкрэслены са спісаў. І толькі ўвечары, у 17 гадзін, пасля настойлівых патрабаванняў і калі ўсе мясцовыя жыхары былі прынятыя, размова з Наталлей Качанавай адбылася. Качанавай было заяўлена пра неабходнасць стварэння працоўных груп па вырашэнню праблемаў грамадзянаў, як было пры мінулым кіраўніку адміністрацыі Уладзіміры Макеі.

– Яна сказала, што пагаворыць з Макеем пра працоўныя групы, якія былі раней, паглядзіць, што яны будуць рабіць. Я сказала, што ўсяго толькі патрабуем выканаць патрабаванне артыкула 40 Канстытуцыі, адказаць на пытанні па сутнасці. Гэта праблема ўжо ўсіх грамадзян. Гэтая сістэма адпісак перашкаджае аднаўленню парушаных правоў.

Наталле Качанавай быў перададзены зварот, падпісаны 18 грамадзянамі. Валянціна Каваленка заявіла кіраўніцы адміністрацыі прэзідэнта, што ўсе, хто падпісаў гэты дакумент, будуць няўхільна дабівацца щзнаўлення сваіх парушаных правоў, не выключаючы пікетаў праэсту і галадовак. Па словах Валянціны Каваленкі, Наталля Качанава адказала, – „паглядзім, што можна зрабіць”.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя