На рахунках платформы “Імёны” застаюцца грошы, СК іх не аддае



На рахунках платформы „Імёны” застаецца 545 тысяч даляраў. Заснавальніца праекту „Імёны” Кацярына Сінюк паведаміла, што Следчы камітэт адхіліў хадайніцтва, у якім арганізацыя прасіла разблакаваць рахункі, каб сабраныя на дабрачыннасць грошы пайшлі па прызначэнні.

Паводле Кацярыны, з арыштаванымі рахункамі “Імёны” не могуць правесці юрыдычную ліквідацыю, як гэтага патрабуе рашэнне Менгарвыканкама. Таксама яны не могуць звольніць супрацоўнікаў і вызваліць памяшканне, бо яно апячатанае пасля ператрусу і за яго трэба плаціць.

“Імёны” з дапамогай адвакатаў рыхтуюцца аспрэчыць рашэнне Мінгарвыканкама пра ліквідацыю, бо лічаць яго неабгрунтаваным.