На расейца ў Беларусі завялі крымінальную справу за абразу намесніка генпракурора



У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць расейца за абразу намесніка генпракурора.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 41-гадовага грамадзяніна Расеі па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК Беларусі.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Па звестках ведамства, ён у Telegram апублікаваў «абразлівы каментар у дачыненні да намесніка генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Паведамляе Праваабарончы цэнтр “ Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя