На ровары можна ездзіць толькі аднаму



Прафілактычную размову адносна карыстання роварам правялі з сябрам берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргеем Мазанам.

Да яго патэлефанавалі з сілавых структураў і папярэдзілі аб недапушчальнасці арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, – распавёў палітык:

– Са мной правялі такую прафілактычную гутарку наконт таго, што ў міліцыі ёсць інфармацыя пра тое, што быццам бы я планую арганізаваць велапрабег. Мяне папярэдзілі, што арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў караецца законам і папярэдзілі аб тым, каб я не ўдзельнічаў і не арганізоўваў падобных мерапрыемстваў. Таму што гэта можа дрэнна для мяне скончыцца.

Сяргей Мазан таксама пацікавіўся тым, ці можа ён увогуле выкарыстоўваць ровар як сродак перасоўвання. Яму патлумачылі, што толькі калі будзе ехаць адзін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]