На Скідзельскім рынку Гародні праспявалі „Разбуры турмы муры”



У суботу, 12 снежня, у цэнтральным крытым рынку Гародні, які яшчэ называюць Скідзельскім, некалькі дзясяткаў гараджанаў праспявалі папулярную гэтым годам песню „Муры”. Пры тым людзі пляскалі ў далоні.