На Слонімшчыне створаць музей асабіcтага ахоўніка Сталіна?



У Слонімскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне прэзідыума Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага аб’яднання ветэранаў. Падчас мерапрыемства і планаў на 2017 год узнікла шэраг прапаноў. Напрыклад, каб узмацніць грамадска-патрыятычнае выхаванне, неабходна зрабіць музей пад адкрытым небам – партызанскі лагер каля вёскі Заводны Лес, а таксама заняцца рэканструкцыяй хаты “легендарнага” генерала Мікалая Уласіка ў вёсцы Бабынічы. Так-так, таго самага генерала Уласіка, які 20 гадоў ахоўваў Сталіна. І не толькі ахоўваў, а прымаў удзел у рэпрэсіях савецкіх людзей.

Дарэчы, Мікалай Уласік у 1935-1936 гадах быў начальнікам асабістай аховы Аператыўнага аддзелу АГПУ НКУС СССР. З 1936 года ён узначальваў аператыўную групу, а таксама Першы аддзел Першага ўпраўлення НКУС СССР. Потым быў начальнікам першага аддзелу Галоўнага ўпраўлення ДБ. У 1941 годзе Мікалай Уласік уваходзіў у склад НКДБ СССР. З сакавіка 1946 года быў начальнікам аховы МГБ СССР і г.д. І толькі ў 1952 годзе яго панізілі і адправілі на пасаду намесніка начальніка Бажэнаўскага выпраўленча-працоўнага лагеру ў Асбесце Свярдлоўскай вобласці, дзе знаходзіліся тысячы рэпрэсаваных людзей. Нават дачка Сталіна Святлана Алілуева характарызавала Уласіка, як “малограмотного, глупого, грубого и чрезвычайно наглого сатрапа”. Вось такога “легендарнага” генерала-земляка хочуць ушанаваць на Слонімшчыне.

mikalaj-ulasik-sa-stalinym-i-jago-synam-vasilem-1935-g

На фота: Мікалай Уласік з Сталіным і яго сынам Васілём. 1935 год.

„Гарадзенская Вясна”