На Слонімшчыне зніклі 200 кароў



У сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Міжэвічы” Слонімскага раёна прапалі 200 кароў. Гэтыя каровы шукае дэпартамент расследаванняў Слонімскага раёна.

Справа ў тым, што па дакументах гэтыя каровы ў КСУП “Міжэвічы” нібыта купілі вяскоўцы, хаця людзі гэтых кароў ніколі не куплялі і не бачылі ў вочы. А адзін вясковец па дакументах “набыў” ажно 14 кароў. Ды ў вёсцы Міжэвічы працаздольных людзей столькі не набярэцца, каб гэтыя каровы гадаваць і даіць.

Вось цяпер і прыйдзецца следчым Слонімскага раёна даведацца і знайсці сцежкі-дарожкі, па якіх зніклі вясковыя каровы. Ды і вяскоўцаў найперш зацікавіў лёс “іх” кароў.

Беларускае Радыё Рацыя