На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа



На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа.

Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Андрэй Грушко.

Як паведамілі “Вясне”, на пасяджэнне прыйшлі каля двух дзясяткаў чалавек. З іх пусцілі толькі чацвярых (меркавана, усе яны ў статусе сведак па справе). Астатніх жа не пусцілі, у тым ліку мужа Зінаіды.

Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зняволеных з-за кратаў, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якое вялося ў яе, як у актывісткі прафсаюза РЭП.

nashaniva.com

[manual_related_posts]