На сёння 29 беларускіх журналістаў знаходзяцца за кратамі



29 журналістаў за кратамі. Так выглядае сітуацыя з незалежнымі медыя і свабодай слова ў Беларусі. Акрамя таго, нават пасля прысуду няма пэўнасці, што ён будзе канчатковым.

Як прыклад – справа журналісткі „Белсату” Кацярыны Андрэевай – кажа намеснік старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў – Барыс Гарэцкі:

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова – гэта першыя крымінальныя журналісткі, якія селі за краты яшчэ ў лістападзе 2020 года. Гэтым летам яны мусяць выйсці на волю, але ўзімку супраць Каці заводзяць новую справу за здраду дзяржаве. Што з’явілася, у чым яна здрадзіла дзяржаве, ніхто не ведае, бо ўсё засакрэчана, абсалютна няма ніякіх звестак. Чалавек мусіў выйсці на волю, таму ўлада робіць усё магчымае, каб гэтага не здарылася. Літаральна ў гэтым месяцы чакаем суду над ёй.

Журналістка тэлеканала „Белсат” Кацярына Андрэева (Бахвалава) была затрыманая 15 лістапада 2020 года. Яе прысудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы ў “Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх”. Аднак сёлета стала вядома, што за кратамі журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне — у “здрадзе дзяржаве”. Следства па гэтай справе ўжо завершанае.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]