На трасу Менск — Магілёў садзіліся вайсковыя самалёты



На трасу М4 Менск — Магілёў садзіліся вайсковыя самалёты. Адбывалася гэта ў рамках падрыхтоўкі да беларуска-расейскіх вучэнняў “Захад-2017”, прызначаных на верасень.

На трасе садзіліся і ўзляталі знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Як-130, транспартны Ан-26 Узброеных сіл Беларусі.

Яны адпрацоўвалі магчымасці выкарыстання аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў.

belta.by

Фота onliner.by