На Цэнтральным аўтавакзале ў Менску запрацуе ПЦР-лабараторыя
Лабараторыя па тэставанні на COVID-19 з 21 верасня пачне дзейнічаць на тэрыторыі аўтавакзала „Цэнтральны” па адрасе вул. Бабруйская, 6-1, 2 паверх, пакой маці і дзіцяці, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У ёй будуць праводзіць два віды тэставання:
1. Стандартнае тэставанне метадам ПЦР – атрыманне выніку за 24 гадзіны – па папярэднім электронным запісе.
2. Экспрэс – аналіз на COVID-19 – дыягнастычнае тэставанне на антыген (дэз Ag) – атрыманне выніку на працягу 30 хв. – па «жывой» чарзе.
Запіс на тэставанне метадам ПЦР будзе даступны штодня з 9.00 на наступны за днём запісу дзень на сайце minsksanepid.by.
Рэжым працы лабараторыі:
панядзелак-пятніца 09.00 – 18.00 (тэхнічны перапынак 12.00-13.00). субота – 09.00 – 12.00. Выдача вынікаў даследаванняў будзе ажыццяўляцца на наступны дзень з 09.00 да 11.00 панядзелак-пятніцу (у лабараторыі аўтавакзала „Цэнтральны” – вул. Бабруйская, 6-1).
Вынікі за суботу будуць выдавацца ў той жа дзень з 16.00 да 17.00 (у лабараторыі чыгуначнага вакзала Менск – левае крыло з боку гасцініцы «Экспрэс» – пл. Прывакзальная, 3).
Кошт стандартнага тэставання метадам ПЦР па стане на 2021/09/01 складае:
для грамадзян Беларусі – 31,73; з унясеннем у сістэму «Падарожнічаю без COVID-19» – 35,33; для нерэзідэнтаў – 44,42; з унясеннем у сістэму «Падарожнічаю без COVID-19» – 48,02.
Кошт экспрэс-аналізу на COVID-19 – дыягнастычнага экспрэс-тэставанні на антыген (дэз Ag) па стане на 2021/09/01 складае:
для грамадзян Беларусі – 38,51; для нерэзідэнтаў – 44,64.
Для правядзення даследавання неабходна мець копію пашпарта, копію квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, квітанцыю аб аплаце тэсту.
