Ва Украіне з’явяцца вуліцы Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас



Ва ўкраінскім горадзе Мяджыбаж Хмяльніцкай вобласці могуць з’явіцца дзве вуліцы ў гонар вядомых людзей Беларусі Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас.  Пра гэта на адной з літаратурных сустрэч паведаміў дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея Васіль Гарбацюк.

Нацыянальны герой Беларусі Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) у свой час вучыўся на Валыні, а потым з 1790 па 1791 гады жыў ў Мяджыбажы.

Беларуская пісьменніца, мемуарыстка, публіцыстка, лексікограф, перакладчыца, асветніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая (1892-1991) нарадзілася ў горадзе Мяджыбаж у сям’і вайскоўца. Бацька яе Антон Сівіцкі быў родам з Гародні, а маці Эмілія з Садоўскіх з Сакольскага павету.

Адміністрацыя Мяджыбажу, каб захаваць памяць пра гэтых вялікіх людзей, плануе ў іх гонар назваць вуліцы свайго горада.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]