На Вайсковых могілках у Менску ўшанавалі героеў і ахвяр ІІ Сусветнай вайны



На Вайсковых могілках у Менску актывісты Руху салідарнасці “Разам” і Народнай Грамады правялі акцыю ўшанавання героеў і ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:

– Я хацела б падзякаваць усім, хто прыйшоў у гэты дзень, калі ўся Еўропа шануе памяць герояў і ахвяраў Другой сусветнай вайны. Пакланіцца тым людзям, жыццямі якіх была здабытая перамога людзей над нелюдзьмі. Менавіта тут праходзіць мяжа паміж людзьмі і нелюдзьмі. Людзі ваявалі за тое, каб жыць мірна. Баранілі свае дамы, сваіх дзяцей, сем’і. Але зараз, канешне, тое, што мы бачым, не мае ніякага дачынення ані да перамогі, ані да тых жыццяў, якія былі загубленыя.

Акцыя прайшла пад бел-чырвона-белымі сцягамі на месцы пахавання савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі пры вызваленні Менска ў 1944 годзе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск