На вакзале Берасця з’явіцца GPS-навігацыя для інвалідаў па зроку



Берасцейскі чыгуначны вакзал будзе цалкам распісаны ў навігацыйным маршруце для інвалідаў па зроку. Удзельнікі праекта па стварэнні на Берасцейшчыне сеткі маршрутаў для GPS-навігацыі, разлічанай на людзей з захворваннем на зрок, ужо пачалі гэтае апісанне. Намеснік старшыні Берасцейскага абласнога таварыства інвалідаў па зроку Андрэй Лявіцкі адзначае, што чыгуначны вакзал Берасця – адно з самых наведвальных месцаў сярод сяброў таварыства:

– Вырашылі зрабіць, абмеркавалі. Каб людзі не проста ведалі, як даехаць да прыпынку ля чыгуначнага вакзала і як прайсці да вакзалу, – мы паспрабем пазначыць канкрэтныя маршруты ўнутры вакзала, то бок як перасці з прыгараднага вакзала да чыгуначных кас. Паглядзім, як гэта спрацуе, таму што вельмі шмат перашкод, GPS-навігацыя ў нас яшчэ не на самым высокім узроўні, як хацелася б.

Завершыць усю працу па праекце плануецца да лістапада. Маршруты будуць па Берасці, Кобрыне ды Пінску. У горадзе над Пінай ужо распрацавана 100 маршрутаў. Скарыстацца праграмай зможа кожны інвалід па зроку, калі мае адпаведны мабільны тэлефон.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]