На “Вістыцкім яблыку” частавалі 10-метровым яблычным пірагом



У вёсцы Вістычы адбыўся фестываль “Вістыцкі яблык”. Другое па ліку мерапрыемства прыпала на рэлігійнае свята Яблычны спас.

Падрабязней кажа дырэктар раённага метадычнага цэнтра Вольга Карака:

– У нас шмат добрых калектываў. У гэтым годзе шмат запрошаных калектываў, якія выступаюць у нас. Будзе конкурс, будуць спабарнічаць, будуць падарункі, прызы, граматы, дыпломы… Усё будзе вельмі  цікава. У нас госці са Славакіі, Польшчы… У нашага саўгаса 40-гадовы юбілей.

Разынкай фестываля стаўся 10-метровы яблычны пірог якім частавалі наведвальнікаў свята.

Акрамя музычнай сцэны, на пляцоўках фестывалю зладзілі кірмаш з гандлёвымі радамі рамеснікаў, фермерскіх гаспадарак.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Вістычы.