На Віцебшчыне складаюць “спісы дармаедаў”
32 тысячы “дармаедаў” Віцебшчыны ўнесены ў адмысловыя спісы. Падатковыя органы вобласці асаблівую ўвагу надаюць кантролю за прыбыткамі тых грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
У сувязі з гэтым фарміруецца спецыяльны рэестр працаздольных грамадзян, якія ня маюць афіцыйных крыніцаў грашовых сродкаў у Беларусі. У гэты рэестр ужо трапілі 7,5 тысяч жыхароў Віцебску і каля пяці тысяч – Полацку. Каля тысячы грамадзян ужо атрымалі паведамленне пра неабходнасць падачы дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці.
Беларускае Радыё Рацыя
