На волю выйшла фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц
Фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц выйшла на свабоду пасля 7 сутак, паведаміў у нашым эфіры галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч.
Яе затрымалі падчас адной з акцый на Пушкінскай і даставілі ў аддзяленне міліцыі. Пазней суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. 21 снежня Шуру забралі на Акрэсціна, бо яна вырашыла не хавацца ад міліцыі, прыгадвае рэдактар «Новай Нівы» Ягор Марціновіч:
– Прынцыпова не хацела ўцякаць. Не хацела ўцякаць з Беларусі, не хацела ехаць ад міліцыі. І таму яна годна прыйшла здавацца сама. І вось адседзела свае шэсць сутак спярша на Акрэсціна, а пасля ў Жодзіне. І выйшла на свабоду. Ізноў такі трошкі датэрмінова. Цяпер міліцыя кіруецца такой практыкай – адпускае трошкі раней, каб не маглі сустрэць усе сябры, сваякі, калегі, каб было не так урачыста.
20-гадовая фатограф «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц адбыла ў ізалятарах на Акрэсціна і ў Жодзіне арышт за працу на „Маршы памяці” Рамана Бандарэнкі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай
