На волю выйшлі ўсе затрыманыя асводаўцы



Усе затрыманыя асводаўцы выйшлі на волю. Адпаведнае відэа з’явілася ў Telegram-канале NEXTA. Іх вызваленне тлумачыцца тым, што скончыліся трое сутак, дазволеных законам.

Некаторых з іх паспелі асудзіць і аштрафаваць: Мікалай Купрыенка павінен заплаціць 810 рублёў, бо яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У кагосьці ў судзе абвешчаны перапынак, як у Пятра Траццякова. А ў некаторых суд яшчэ не пачынаўся.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by