На вуліцах Берасця раздаюць бел-чырвона-белыя сцяжкі
Акцыю па раздачы бел-чырвона-белых сцяжкоў ладзяць прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ. Яна прымеркавана да 98-ых угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Кожны ахвочы ў офісе арганізацыі можа атрымаць сцяжок з прысоскай для аўтамабіля за ўдзел у віктарынах, якія цягам тыдня выкладваліся на сайце dzedzich.org, – паведаміў лідар абласной арганізацыі БНФ Зміцер Шыманскі:
– Акцыя гэтая звязаная з тым, што зараз у Берасці вельмі шмат аўтамабіляў ездзіць з сімволікай Расейскай Федэрацыі, з георгіеўскімі стужкамі. У грамадства можа скласціся ўражанне, што Берасце – гэта аплот “рускага свету”. Але насамрэч гэта не так. Насамрэч існуе вельмі шмат прыхільнікаў іншага цывілізацыйнага выбару. Я маю на ўвазе еўрапейскі вектар развіцця Беларусі.
Людзі імкнуцца ў Еўропу, імкнуцца зрабіць так, каб Беларусь стала еўрапейскай краінай, дзякуючы гэтай акцыі мы хутка пабачым на вуліцах Берасця аўтамабілі з бел-чырвона-белымі сцягамі, – адзначыў Зміцер Шыманскі.
Беларускае Радыё Рацыя
