На вуліцах Бярозы спілоўваюць і калечаць дрэвы



Бярозаўскія камунальнікі вызваляюць экалагічна хворую Бярозу ад вялікіх дрэў. Вуліцы агаляюцца, летам на іх няма дзе схавацца ад сонца.  

Рэжуць як хворыя, так і здаровыя дрэвы, абураецца бярозаўчанка Ірына з дома № 53 Паўночнага гарадка, дзе з пачатку года асабліва інтэнсіўна знішчаюцца дрэвы:

– Яны ўзялі і здаровыя і хворыя дрэвы – усе спілавалі. А каля нашага дома, 53-га, зрэзалі прыгожы клён. Клён стаяў далёка ад вокнаў, нікому не замінаў.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржука Русецкага, рэзкай дрэў займаецца жыллёва-камунальная гаспадарка зімой, каб заняць людзей працай:

– У Бярозе жыллёва-камунальная гаспадарка кожную зіму абразае дрэвы. Я разумею, жыллёва-камунальнай гаспадарцы трэба ў зімовы час даць людзям працу, каб яны былі занятыя. Але можна было нечым больш разумным заняць людзей, чым “упрыгожваць” горад гэтымі абрубкамі.

Паводле гараджан, дрэвы выразаюцца не толькі ў Паўночным гарадку. А і на іншых вуліцах горада. “Голай” зрабілі галоўную вуліцу Леніна. Толькі дзе-нідзе на ёй пасадзілі маладыя дрэвы. Затое лавачак паболела. Толькі хто ў жару на “голай” лавачцы сядзець будзе?

Служба добраўпарадкавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі лічыць, што ўсё яны робяць правільна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя