На вуліцы Савецкай у Берасці ДАІ пачало кантроль веласіпедыстаў
Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале старшыні мясцовага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Згаданыя захады праводзяцца ў сувязі з апошнімі новаўвядзеннямі датычнымі забароны на перамяшчэнне па Савецкай веласіпедамі. На змены яшчэ раней адрэагавалі прадстаўнікі ўстановы “За вела Брэст”:
„З нагоды забараняючых знакаў на савецкай. „За Вела-Брэст” ўжо выказалі сваю пазіцыю Укантакце і ў тэлеграм-канале. Ад сябе хачу дадаць, што нашая арганізацыя ўжо даўно прапануе зрабіць пешаходнай вуліцу Пушкінскую, тым самым гэта дасць больш прасторы для пешаходаў і разгрузіць Савецкую, што ў сваю чаргу паменшыць лік канфліктаў”.
Што праўда, паводле Telegram-канала Аляксандра Рагачука, за мінулыя выходныя прадстаўнікамі патрульнай службы парушальнікаў выяўлена не было. Таксама там нагадваюць што ў выпадку парушэння, грамадзяніна можа чакаць найперш папярэджанне, а паўторна цягам году штраф ад 1 да 3 базавых.
Беларускае Радыё Рацыя
