На выезд з Беларусі ў Літву і Латвію ўтварыліся вялікія чэргі
4 месяцы таму
На выезд з Беларусі ў Літву і Латвію ўтварыліся вялікія чэргі з грузавікоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Па стане на 10 гадзін выезду ў Літву чакаюць больш за 700 фур: у пункце пропуску „Катлоўка” – больш за 20 грузавікоў; „Каменны Лог” – больш за 300; „Прывалка” – больш за 240; „Беняконі” – больш за 200.
На выездзе ў Латвію чарга больш за 400 фур: „Грыгароўшчына” – больш за 230; ва „Урбанах” сваёй чаргі чакаюць больш за 210 грузавых аўтамабіляў.
Беларускае Радыё Рацыя