На выездзе з Гародні БМП сутыкнулася з легкавіком



На выездзе з Гародні ў бок Сапоцкіна каля 16:20 адбылося сутыкненне баявой машыны пяхоты і аўтамабіля Volkswagen. На шчасце абышлося без ахвяр.

У выніку сутыкнення БМП наехала на легкавы аўтамабіль ды скамечыла яго кузаў. Кіроўца, які быў у легкавой машыне, не пацярпеў. 

У прычынах сутыкнення разбіраюцца ваенная камендатура і дзяржаўтаінспекцыя.

Калона ваеннай тэхнікі рухалася з боку „Прывала” і паварочвала ў бок Гародні. Выехаўшы на галоўную, адна з БМП выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем. Кіроўцу аўтамабіля вельмі пашанцавала, бо яго сядзенне склалася і ён апынуўся ў ляжачым становішчы. Рулём і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну хутка дэблакавалі.

 

autogrodno.by