На юрыдычным факультэце БДУ выкладчыкаў звальняюць «па спісах»



Ужо вядома пра некалькі «топавых» юрыстаў, якія былі вымушаныя пакінуць выкладанне ў БДУ з-за сваіх поглядаў, паведамляе тэлеграм-канал студэнтаў і супрацоўнікаў юрыдычнага факультэту Law Verum. Адмыслоўцы сыходзяць з універсітэту пад ціскам.

Як мінімум чатырох выкладчыкаў юрфаку БДУ звальняюць „па спісах”, паведамляе ТГ-канал law_verum.

Гэта прафесары Юлія Гаўрыльчанка і Кірыл Тамашэўскі, дацэнт Сяргей Пратасавіцкі і старшая выкладчыца Таццяна Аўдзеева.

Напрыканцы 2021 году ў беларускіх установах культуры і адукацыі распачаліся масавыя звальненні нелаяльных супрацоўнікаў, па так званых «спісах». Вядома пра такія звальненні ў Дзяржфілармоніі, музеях, універсітэтах, школах.

[manual_related_posts]