Начальнік выкарыстоўваў рабочых на будаўніцтве свайго дома



Пачата крымінальная справа супраць кіраўніка Слонімскага малочнаперапрацоўчага прадпрыемства, якое ўваходзіць у ААТ “Шчучынскі масласырзавод”. Крымінальную справу адкрыў Слонімскі аддзел Следчага камітэта па матэрыялах фінансавай міліцыі.

Па словах падпалкоўніка фінансавай міліцыі са Слоніма Сяргея Тупталы, малочны кіраўнік у Слоніме з 2014 па 2017 гады не толькі кіраваў прадпрыемствам, але і выкарыстоўваў працу работнікаў, а таксама матэрыяльныя сродкі ў асабістых мэтах пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жыллёвага памяшкання. Некалькі гадоў гэты кіраўнік не саромеўся прыцягваць работнікаў да выканання будаўнічых работ у прыватных мэтах, а ў табелі ўліку іх рабочага часу пры гэтым усім ставіліся “васьмёркі”.

Крымінальная справа супраць кіраўніка Слонімскага цэха Шчучынскага масласырзавода адкрыта па ч.2 арт.424 КК Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя