Начальніка полацкага ізалятара часовага ўтрымання знайшлі нежывым
21 траўня знайшлі цела начальніка ізалятара часовага ўтрымання Полацкага РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, Кірыл М. здзейсніў суіцыд.
Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў дзяжурнай службе Полацкага РАУС.
Пра памерлага вядома тое, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках.
Сам ён з Полацка. У яго засталося двое сыноў.
Учора ж стала вядома і пра знойдзенага нежывым 50-гадовага экс-начальніка ўпраўлення аховы правапарадку Берасцейскай абласной міліцыі Генадзя Вайтовіча.
