«Начныя ваўкі» паедуць праз Беларусь «на Берлін»
Чальцы расейскага мотаклуба «Начныя ваўкі» зноў праедуць мотапрабегам «Дарогі Перамогі — на Берлін», паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
Акцыя стартуе 27 красавіка з міжнароднага байк-цэнтра ў Ніжніх Мнеўніках. Байкеры праедуць па маршруце: Масква, Смаленск, Менск, Берасце, Варшава, Уроцлаў, Будапешт, Браціслава, Прага, Дрэздэн, Берлін.
Па запэўненні арганізатараў, да мотамаршу далучацца еўрапейцы і прадстаўнікі розных рэгіёнаў Расеі, у тым ліку Чачні.
Цяперашні мотапрабег стане трэцім па ліку. Раней акцыі суправаджаліся скандалам на беларуска-польскай мяжы, калі польскія памежнікі адмаўляліся прапускаць у Польшчу асноўную групу чальцоў мотаклуба. Тым не менш адзінкавым байкерам усё ж атрымалася перасекчы мяжу і дабрацца да Берліна.
